30 декабря
150 молодых специалистов и 40 социальных проектов, меняющих наше общество: как прошел ночной Social Impact Hackathon&Accelerator
20 ліпеня завяршылася дабрачынная акцыя «100 гадзін з А1», якая доўжылася 50 дзён. Яе ўдзельнікам удалося датэрмінова дасягнуць галоўнай агульнай мэты – 50 000 гадзін трэніровак. Дзякуючы гэтаму па выніках акцыі кампанія А1 пералічыць 50 000 рублёў Міжнароднай грамадскай арганізацыі «SOS-Дзіцячыя вёскі», а 152 самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць у падарунак імянныя дрэвы. На выніковым лічыльніку праекта – 58 842 гадзіны бегу, плавання, хадзьбы і веласпорту.
Дабрачынная ініцыятыва аб'яднала больш за 2 тысячы аматараў актыўнага ладу жыцця з усёй Беларусі. Кожны з 152 удзельнікаў, які трэніраваўся не менш за 100 гадзін, атрымае незвычайны падарунак: увосень на тэрыторыі SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны будуць высаджаныя іх імянныя дрэвы. Абсалютным рэкардсменам гэтага сезона стаў Уладзімір Губіч з Гомеля, які папоўніў лічыльнік акцыі на 1607 гадзін, у тым ліку 1079 бонусных гадзін за запрашэнне да ўдзелу сяброў. Арыгінальны кубак са шкла і дрэва быў уручаны лідэру акурат у дзень яго вяселля, дата якога супала з падвядзеннем вынікаў дабрачыннай ініцыятывы.
«Тэма экалогіі невыпадкова стала ключавой для акцыі «100 гадзін з А1» у гэтым годзе, бо без яе ўжо складана ўявіць актыўны лад жыцця сучаснага чалавека. У адпаведнасці з прынцыпамі экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) А1 актыўна развівае «зялёны» кірунак. Мы ўдзячныя ўсім удзельнікам акцыі, якія за 50 дзён не толькі ўмацавалі сваё здароўе, але сумеснымі намаганнямі паклапаціліся аб навакольным асяроддзі і тых, каму асабліва патрэбна падтрымка», – адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 Мікалай Юшкевіч.
Дзякуючы кожнаму з удзельнікаў на выдзеленыя па выніках акцыі сродкі ў SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў да пачатку новага навучальнага года ўсталююць сонечныя панэлі і паветраную цеплавую помпу. Такое абсталяванне дапаможа жыхарам вёскі атрымліваць экалагічна чыстую электраэнергію ў любую пару года.
«Дзякуючы акцыі «100 гадзін з А1» нашы падапечныя ўжо зусім хутка змогуць карыстацца экаабсталяваннем у SOS-Дзіцячай вёсцы Магілёў і гуляць у абноўленай зялёнай зоне ў SOS-Дзіцячай вёсцы Бараўляны. А гэта значыць, што сотні дзяцей і дарослых даведаюцца аб альтэрнатыўных крыніцах энергіі і магчымасцях іх прымянення на практыцы, а таксама адчуюць падтрымку тысяч неабыякавых беларусаў», – адзначыла генеральны дырэктар SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь Таццяна Бурава.
У кожнай з чатырох актыўнасцяў «100 гадзін з A1» былі вызначаны па тры прызёры, якія атрымалі медалі. У катэгорыі «Хадзьба» гэта Алег Гайдук (756 гадзін), Сяргей Спаднікайла (642 гадзіны) і Вераніка Федарэнка (473 гадзіны) з Гомеля. У катэгорыі «Ровар» найлепшымі сталі Руслан Лівановіч з Барысава (343 гадзіны), Дзмітрый Беразянка са Жлобіна (273 гадзіны) і Аляксандр Васілеўскі з Наваполацка (271 гадзіна). У катэгорыі «Бег» лідэрамі сталі Павел Валуеў з Мінска (95 гадзін 15 хвілін), Юрый Шаўцоў з Гомеля (95 гадзін) і Іван Ляонаў з Жытомлі (90 гадзін). У катэгорыі «Плаванне» самымі актыўнымі былі Руслан Лівановіч (113 гадзін), а таксама жыхары сталіцы Яна Ліпская (72 гадзіны) і Аляксандр Дзмітрыеў (54 гадзіны).
Значны ўнёсак у агульны лічыльнік акцыі па-за конкурсным залікам у гэтым годе зрабілі 8 спартыўных клубаў. Больш за ўсіх гадзін дадаў сталічны плавальны клуб «Алімпіец» – 2 626 гадзін. За ім ідуць клубы «SWIMMINSK» (1 420 гадзін) і брэсцкі «АкваСтарс» (1300 гадзін). Дзіцячы футбольны клуб А1 Junior прысвяціў акцыі «100 гадзін з А1» 1180 гадзін, а ўдзельнікі беговога клуба Run4Fun, філіялы якога знаходзяцца ў Мінску, Баранавічах, Гродне, Рагачове, Ашмянах і Пінску, – 650. Вынікі іншых плавальных клубаў: «Жоўтая Субмарына» (Гомель) – 934 гадзіны, «Спартыўны клуб «Белы Мядзведзь» (Полацк) – 771 гадзіна, «Фінвал» (Мінск) – 499 гадзін.
Больш падрабязна пра акцыю і яе вынікі – на сайце 100.A1.by.
30 декабря
150 молодых специалистов и 40 социальных проектов, меняющих наше общество: как прошел ночной Social Impact Hackathon&Accelerator
27 декабря
Плоская кровля: как ПВХ-мембраны решают проблемы проектировщика, монтажника и заказчика
26 декабря
Разреши себе вести бизнес по-королевски с Белинвестбанком!
26 декабря
Максимальное вдохновение и мотивация: Беларусбанк выпустил очень добрый корпоративный календарь
26 декабря
Как избежать протечек и износа кровли: почему важна жесткость основания под гидроизоляцию
24 декабря
МТБанк предлагает поделиться частичкой тепла, отправив родным и близким уникальную новогоднюю открытку
23 декабря
Белагропромбанк поможет развивать ваш бизнес
20 декабря
А1 улучшил мобильную связь в 33 районах Беларуси