29 апреля
Проехали 3800+ километров за 10 дней! Первые итоги «Недели женского предпринимательства-2025»
1 | 1 |
Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў 5 мая і ўжо прымае работы праз сайт adnak.by.
Сёлета арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых стаць яго часткай, непасрэдна спрычыніўшыся да правядзення, а таксама далучыцца да яго «закуліснага» жыцця, зрабіўшы пасільны ўнёсак на краўд-пляцоўцы на сайце ulej.by.
Фестываль ужо зрабіўся грамадскай з’явай — хай жа ў гэтым годзе ён адбудзецца з вашым удзелам!
За гады свайго існавання Фестываль стаў адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі і той унікальнай прасторай, якая яднае творчых людзей розных прафесій на глебе нацыянальных каштоўнасцяў.
Усе грашовыя сродкі будуць цалкам выдаткаваны на арганізацыйныя патрэбы сёлетняга фестывальнага дня, а менавіта на адукацыйную праграму і цырымонію ўганаравання найлепшых стваральнікаў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы і камунікацыі:
Для ўсіх аматараў і спонсараў беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы Аргкамітэт падрыхтаваў спецыяльныя сувеніры і падарункі.
Наш Фестываль — гэта насычаная адукацыйная праграма, гэта новыя веды і стандарты! І ён — не толькі цырымонія ўзнагароджання, віншаванні ад калег і шумная «тусоўка» ў коле самых таленавітых прадстаўнікоў творчых прафесій, гэта шчыльная супраца вядомых дызайнераў і крэатыўных студыяў, прадстаўнікоў бізнесу і творчых людзей, якія ў вясёлых, а часам і гарачых спрэчках супольна вызначаюць найлепшыя прыклады беларускай рэкламы. За сем гадоў свайго існавання Фестываль прайшоў шлях ад пілотнага даследчага праекта да сапраўднай з’явы культурнага жыцця краіны. З кожным годам колькасць удзельнікаў і работ расце, а цікавасць да Фестывалю павялічваецца. У многім дзякуючы менавіта яму беларускамоўнай рэкламы ў краіне значна паболела.
Важна разумець, што рэклама — гэта неад’емная частка культурнага жыцця сучаснага грамадства. Яна стварае атмасферу, у якой кожны з нас жыве штодня, яна візуалізуе твар нашых гарадоў і мястэчак. І хочацца, каб дзякуючы ў тым ліку і рэкламе мы адчувалі, што жывем на сваёй зямлі.
Сёння беларусы займелі ўнікальны шанец наўпрост спрычыніцца да працэсу пашырэння і развіцця беларускамоўнай і беларускаарыентаванай рэкламы.
Зробім фестываль аDNаK! разам!
Падчас Фестывалю плануецца, як заўжды, разнастайная адукацыйная праграма з удзелам як беларускіх і замежных рэкламістаў, так і цікавых асобаў з іншых сфераў, якія пашыраюць еўрапейскія падыходы і тэндэнцыі, уплываючы на рэкламу і бізнес-камунікацыю.
Падрабязная праграма будзе абвешчаная напрыканцы мая.
Генеральны партнёр Фестывалю — кампанія velcom.
Дадатковую інфармацыю пра Фестываль можна атрымаць на сайце adnak.by, па тэлефоне +375 29 371−01−21 альбо праз e-mail adnak@budzma.org, а таксама:
Канстанцін Касяк,
прэс-сакратар ГКК «Будзьма беларусамі!»
kastus.budzma@gmail.com
razam@budzma.org
+375 29 567 50 90, skypename — kanstancin. kasiak
Да ведама. 55,6% беларусаў «за» беларускую мову ў рэкламе (паводле апытання «Новак» на замову «Будзьма беларусамі!», 2012 г.), гэтую лічбу пацвердзілі MASMI ў 2014 г. (56%). Паводле MASMI (2014 г.), 60% рэспандэнтаў падтрымліваюць беларускую мову ў афармленні гарадоў і вітрын. Адпаведнае даследаванне кампанія «Будзьма беларусамі!» плануе ў 1-м паўгоддзі 2016 г.
29 апреля
Проехали 3800+ километров за 10 дней! Первые итоги «Недели женского предпринимательства-2025»
26 апреля
Белорусские студенты предложили МТБанку сделать более доступную карту «Халва» для молодежи
25 апреля
Компания А1 расширила покрытие своей 4G-сети по всей Беларуси
24 апреля
МТС Power Day: в Минске прошла международная конференция по искусственному интеллекту
23 апреля
Объявлены победители ежегодного исследования Pharma Digital Awards от AMDG
23 апреля
Экономьте время для развития, семьи и отдыха – оформляйте продукты и счета в МТБанке онлайн
23 апреля
Бесплатный вебинар — "Выход на рынок ОАЭ шаг за шагом: ниши, стратегии, инструменты", 22 мая
23 апреля
Технологии, которые нужны бизнесу уже сегодня