1 ноября
Бесплатный аудит кадровых и бухгалтерских процессов – спецпредложение от ООО «СМАР ЛИГАЛ»
7 | 5 | 1 |
Адзенне маркі HONAR з'явілася на рынку менш за год таму. За непрацяглы час яно набыло папулярнасць. Першымі вынікамі дзейнасці стартапа і планамі развіцця ў 2015 з «Про бизнес.» дзеляцца стваральнікі HONAR Карына Адзесенка і Павел Доўнар.
Бізнес – не самамэта. Мы імкнемся паказаць, што беларускія традыцыі можна з поспехам адаптаваць да сённяшніх патрэбаў чалавека. Нягледзячы на глабалізацыю, а магчыма і дзякуючы ёй, у чалавека абвастраецца патрэба ў вылучэнні сярод іншых. Гэта і нараджае попыт на такога кшталту ідэі.
Мы даўно збіраліся распачаць такую справу. Чыталі адпаведную літаратуру. Хацелі стварыць сапраўды нешта новае для Беларусі і зрабіць гэта якасна. Зараз брэнду HONAR каля года. Яшчэ столькі ж часу нам спатрэбілася для падрыхтоўкі да запуску: мы сустракаліся з людзьмі, якія займаюцца вышыўкай, таленавітымі прафесіяналамі, што ўмеюць якасна шыць і могуць расказаць пра нюансы ў канструяванні і пашыве адзення.
HONAR – гэта дызайнерскае атэлье, якое займаецца стварэннем адзення. Наша першапачаткова мэта была – стварыць сучасны брэнд адзення, якое:
Мы не імкнуліся зрабіць класічную вышыванку, наша задача была знайсці формулу «сучаснай вышыванкі».
Тры кіты нашага брэнда – мінімалізм, стыль, адметнасць
Наш кліент — гэта чалавек, які:
Стартавалі з працы над стылёвай мужчынскай кашуляй для бізнесменаў з элементамі нацыянальнага арнамента «Ярыла», што нанесены на тканіну шляхам вышыўкі.
Нашыя стартавыя інвестыцыі былі невялікія і склалі каля $5 000. Яны спатрэбіліся, каб набыць:
Распрацоўкай брэнду займаліся самастойна, як і стварэннем самога адзення: ад дызайна да пашыву. За год працы мы выдаткавалі яшчэ $5 000, каб набыць неабходнае абсталяванне, падрыхтаваць калекцыю да Беларускага тыдня моды.
За год удалося выйсці на самаакупаемасць і нават атрымаць прыбытак.
Як мы ўжо расказалі, адзенне HONAR сёння — гэта дызайнерскае атэлье: мы шыем адзенне на замову. Сёння ствараем мужчынскія і жаночыя кашулі, саколкі, жаночыя спадніцы і сукенкі, торбы.
У 2015 плануем перайсці на паўнавартасную вытворчасць адзення, аксэсуараў, сувеніраў. Пры гэтым мы не будзем абмяжоўвацца выкарыстаннем у якасці нацыянальнага коду толькі арнамента. Зараз мы прапрацоўваем іншыя асаблівасці адзення, што насілі на нашых землях.
Таксама на працягу 2015-2016 плануем выйсці на выпуск поўных калекцый адзення: ад порткаў да паліто.
Першапачаткова, калі запускалі HONAR, канкурэнтаў амаль не было. Зараз іх стала больш. Нават дзяржсектар спрабуе выйсці на рынак сучаснага нацыянальнага адзення.
Аднак большасць брэндаў працуюць на адрозную ад нас аўдыторыю.
Асноўная праблема, з якой мы можам сутыкнуцца ў 2015 годзе, звязана з макраэканамічнымі рызыкамі. Магчыма, нас чакае зніжэнне попыту. Але мы спадзяемся, што людзі будуць працягваць купляць якасныя рэчы, пры гэтым больш рацыянальна планаваць свой бюджэт.
Першапачаткова праект стартаваў у сацыяльных сетках: vk.com, facebook.com. Мы зрабілі некалькі мадэляў кашуль і швэдараў, а таксама льняныя торбы. Падрыхтавалі візуальны і тэкставы кантэнт. Звярнулі на сябе ўвагу СМІ. Хутка атрымалi ўпадабанні і перапосты. Сёння колькасць нашых сяброў у сацыяльных сетках перавышае 5,5 тысяч чалавек.
Стратэгія маркетынгавага прасоўвання ў нас паступова змяняецца. Гэта звязана з развіццём нашага брэнду і новымі задачамі. У 2015 плануем скараціць выдаткі на брэндынг, больш увагі надаць 2 напрамкам:
Над стварэннем адзення ў нас працуе два чалавека. Але пры неабходнасці мы карыстаемся паслугамі і большай колькасці спецыялістаў. Да канца года плануем пашырыць штат да 5 супрацоўнікаў.
Ужо ў гэтым годзе марку HONAR прапануем у крамах і ў спецыялізаваным шоў-руме ў цэнтры Мінска, які будзе вытрыманы ў стылі мінімалізму. Адначасова, у ім будзе і выстава нашага адзення, іншых прац. Рыхтуем адкрыццё шоў-рума ў сакавіку 2015.
Пры стабілiзацыi макраэканамiчнай сітуацыі мы разлічваем на развіццё даволі хуткімі тэмпамі.
1 ноября
Бесплатный аудит кадровых и бухгалтерских процессов – спецпредложение от ООО «СМАР ЛИГАЛ»
1 ноября
МТБанк открыл phygital-офис в центре Минска. Что это за отделение и почему там нет касс?
1 ноября
Открыта регистрация на Форум по управлению интернетом Belarus IGF-2024
31 октября
Форум для белорусского бизнеса "Лига экспорта" пройдет в Минске 10 декабря
30 октября
BFS 17-й сезон: живая музыка, дух путешествий и инновационные гаджеты
28 октября
10 лет с VOKA: от небольшой ТВ-платформы до онлайн-кинотеатра номер один в Беларуси
28 октября
Запускаем акцию — «Заяви о себе с Про бизнес»!
24 октября
Аккредитив с дисконтированием от Белагропромбанка: деньги за товар сразу на счете