Top.Mail.Ru
Probusiness Youtube
  • 3,25 USD 3,2543 +0,0028
  • 3,47 EUR 3,4694 +0,0061
  • 3,48 100 RUB 3,4845 +0,0001
  • 10 CNY 4,4775 +0,0028
Партнерский материал «Про бизнес» 18 декабря 2019

«Пакуль праект — мая любімая цацка, трэба яшчэ вучыцца прадаваць». Гісторыя музея GROSHI

Фото: probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

Музей грошай GROSHI адкрыўся ў Мінску ўлетку 2018 года, дзякуючы энтузіязму і асабістай цікавасці да гісторыі грошай аднаго з членаў клуба нумізматаў. Бізнес-мадэль у музея для Беларусі новая — у заснавальніка праекта амаль год сышоў на «набіванне гузоў». І толькі нядаўна яму ўдалося намацаць сваю аўдыторыю. У планах — падладзіцца пад яе патрэбы і нарэшце пачаць зарабляць.

Пра гісторыю гэтага праекта, яго каштоўнасці для павышэння фінансавай адукаванасці ў Беларусі і пра тое, што для поспеху бізнесу неабходны не толькі арыгінальная ідэя, але і добры маркетынг — у рамках сумеснага спецпраекта з Банкам Дабрабыт распавядае заснавальнік музея GROSHI Андрэй Місько.

— У музеі грошай вы можаце ўбачыць манеты і банкноты многіх краін свету: Рымскай імперыі, Арабскага халіфата, сярэднявечнай Еўропы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Садружнасці, Расійскай імперыі, Украіны, нямецкія акупацыйныя грошы і, вядома ж, мясцовыя грошы розных перыядаў часу. Значная частка экспазіцыі адведзена пад калекцыю памятных манет Нацыянальнага банка Беларусі. Ёсць экспанаты, якія суправаджалі грашовае абарачэнне: купоны, аблігацыі і г. д. Многія манеты і банкноты можна купіць у якасці сувеніра.

Наведвальнікаў у музеі шмат: за дзень прыходзіць каля 30 чалавек, у майскія святы можа быць і 50, і 100, калектыўныя экскурсіі распісаны на месяцы наперад. Уваходны квіток каштуе каля $ 3,5 — дарослы, $ 2 — дзіцячы.

Але гэтага ўсё яшчэ недастаткова, каб працаваць у плюс — па частцы бізнесу і маркетынгу трэба многае падцягнуць. Вось некалькі падрабязнасцей.

Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

«З кім і на што памяняцца, каб не аказацца ў мінусе»: усё пачалося ў дзяцінстве

Аднойчы, яшчэ будучы школьнікам, я знайшоў у двары штук 20 савецкіх капейчын 30-х гадоў. Потым яшчэ штосьці знаходзіў, пачаў мяняцца з сябрамі… Але прафесійна стаў калекцыянаваць манеты з 2011 года. Пакуль збіраў уласную калекцыю, пазнаёміўся з вялікай колькасцю людзей, уступіў у клуб нумізматаў.

Вельмі добра памятаю сваю самую першую здзелку па набыццю беларускай памятнай манеты. Гэта была «Рысь» — залатая манета. У вачах у яе — брыльянты. Я купіў яе вельмі за дорага дзесьці ў Жодзіна. А калі б рабіў гэта сёння, то купіў бы ўжо танней і ў Мінску.

Запомніўся і яшчэ адзін выпадак — здзелка, якая так і не адбылася. Мне прынеслі тады данатыўны рубель Расійскай імперыі (гэта падарункавыя срэбраныя манеты, якія выпускаліся па «асаблівых нарадах» ў 1876, 1896, 1902 і 1908 гадах і чаканіліся на высокім мастацкім узроўні). Такія рублі вельмі дарагія — адзін з іх, напрыклад, купілі падчас нумізматычнаго аўкцыёну ў 2003 годзе за $ 82 тыс. Дык вось, я тры гадзіны страціў на тое, каб зрабіць для сябе заключэнне, што яна падробленая. Але для адназначнай высновы ўсё роўна трэба цэлы кансіліум сабраць.

Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io

​ Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io ​

​ Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io ​

​ Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io ​

​ Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io ​

Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io

​ Фота: Глеб Сакалоускі, probusiness.io ​

З цягам часу, калі я набраўся дастаткова вопыту ў здзяйсненні здзелак і хоць бы інтуітыўна навучыўся адрозніваць падробку ад арыгінала, — пачаў задумвацца пра тое, каб ператварыць усё гэта ў бізнес са стабільным прыбыткам. Трэба было прыдумаць рабочую бізнес-мадэль.

Зараз, як і ўсе прафесійныя нумізматы, я калекцыяную грашовыя знакі з мэтай назапасіць, і ведаю, з кім і на што памяняцца, каб не аказацца ў мінусе. Напрыклад, сёння нейкая ўмоўная манетка каштуе $ 50 — і для мяне відавочна, што гэта танна. Я магу спрагназаваць, што яна будзе каштаваць $ 150, і куплю сабе не адну, а тры. А калі яна падрасце да $ 150, магу памяняць яе на наступную манетку, якая заўтра таксама вырасце ў кошце.

Шукаў бізнес-мадэль і набіваў гузы

Ідэя пра музей прыйшла невыпадкова.

Я доўга прыглядаўся да нумізматаў - як яны здзяйсняюць здзелкі. І ў рэшце рэшт вырашыў, што ў Беларусі продаж, абмен і купля манет адбываюцца неяк нецывілізавана.

Напрыклад, калі вы раптам вырашыце збіраць манеты Нацыянальнага банка, можаце паспрабаваць купіць іх у самім банку — калі вам дастанецца, вядома. Таму што на самой справе іх расхопліваюць, як гарачыя піражкі ў базарны дзень. Можна яшчэ, вядома, хадзіць у клуб нумізматаў, паспрабаваць вымяняць іх на нешта, але гэта таксама — без усялякіх гарантый атрымаць жаданае.

Увогуле, калі я вырашыў манетызаваць сваё захапленне, то першае, пра што падумаў — гэта адкрыццё гандлёвай кропкі. Хацеў проста прадаваць манеты.

Але адзін добры чалавек, мой сябар, а ў будучыні і партнёр, падказаў, што ў мяне павінна быць не крама, а музей-крама. І не дзесьцi — незразумела дзе, а на Зыбіцкай (пешаходная вуліца ў цэнтры Мінска). Таму што музей — гэта кропка прыцягнення для абсалютна рознай аўдыторыі, а яна — уся тут. Магчыма, гэта не вельмi цікава моладзі, якая тусуецца на Зыбіцкай па начах. Але людзям ад 35 ужо цікава.

Калі мы канчаткова вызначыліся з лакацыяй, трэба было адказаць сабе на пытанні: як быць з арэндай, колькі людзей будзе працаваць і г. д. Прыкінулі па грошах і зразумелі, што арэнду ў месцы, хоць бы прыблізна падобным на Зыбіцкую, ну ніяк не пацягнем — гэта як мінімум € 25−30 за квадрат у месяц. У выніку прынялі рашэнне размясціць музей вось на гэтых 120 м², якія знаходзяцца ва ўласнасці ў майго партнёра, і ацэньваць гэта як яго інвестыцыі ў праект. Людзей таксама вырашылі па магчымасці не набіраць — у музеі працуе ўсяго 4 чалавекі.

Фото: probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

Адкрыліся мы ў жніўні 2018 года — і ўвесь гэты час набівалі гузы. Напрыклад, тады асартыментнай палітыкай я наогул не займаўся — прадажныя вітрыны былі застаўлены на 20% ад таго, што наведвальнікі могуць убачыць цяпер. За гэты год мы значна павялічылі і асартымент ў продажах, і вельмі нарасцілі музейную частку. Зараз тут прадстаўлена не толькі мая калекцыя, якая ляжыць у аснове экспазіцыі, але і некалькі калекцый маіх сяброў.

На кропку бясстратнасці музей яшчэ не выйшаў, хоць з планам ўсе сыходзіцца. Я спрагназаваў, што музей — не той бізнес, які з першага дня будзе даваць вынік.

Так што ўсё пакуль ідзе добра: планы ставяцца рэальныя — і таму выконваюцца.

Да таго ж зараз у мяне ёсць асабістыя рэсурсы для падтрымкі бізнесу — я працую кіраўніком аднаго з найбуйнейшых дыстрыб’ютараў IT-тэхнікі ў Беларусі. Паўгода таму стаў старшынёй Асацыяцыі кампаній інфармацыйных тэхналогій Беларусі. У музеі я праводжу шмат часу, да трох дзён у тыдзень. Шчыра кажучы, гэта мая любімая цацка — мяне i за вушы адсюль не выцягнеш.

Фото: probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

Прасоўванне

Фактычна грошай у маркетынг мы не змаглі ўкласці з-за адсутнасці неабходнага абаротнага капіталу. Мы спрабавалі нейкую рэкламу, ездзілі на сустрэчы да розных турыстычных аператараў, у гатэлі, школы, прафсаюзы — прапрацоўвалі ўсе сегменты, якія маглі быць нам цікавыя. Была рэклама ў часопісе: мы аплацілі, а прыйшоў адтуль адзін чалавек.

Мы, вядома, згодныя, што ў маркетынг укладваць трэба, інакш абмяжоўваеш сябе ў развіцці досыць сур’ёзна. Але перш чым пачынаць нейкі масіраваны маркетынг, трэба зразумець, куды ён павінен біць.

На цяперашні момант у нас дастаткова прафесійна вядуцца Facebook, Instagram, працуе сайт і ёсць чалавек, які ўсім гэтым займаецца. Я туды амаль што не лезу.

Дарэчы, нам толькі некалькі месяцаў таму нарэшце ўдалося вызначыць асноўныя сегменты спажыўцоў:

  • Турысты. Гэта асноўны сегмент, таму хочам зараз зрабіць уваходную групу больш прывабнай, каб нас стала лепш відаць з вуліцы. Вось, напрыклад, наша шыльда на вуліцы — мы некалькі разоў ужо паляпшалі ўсё гэта, і вынік нарэшце ёсць, але не зусім такі, як мы чакалі
  • Прадпрымальнікі. Ім падабаецца прывозіць нам бізнес-партнёраў, купляць ім падарункі. У нас ёсць ужо некалькі безнаяўных дамоў, у тым ліку і з беларускімі банкамі, якія купляюць тут у нас манеты для таго, каб дарыць сваім бізнес-партнёрам
  • Адукацыйныя ўстановы. Музей цікавы школам і ВНУ эканамічных спецыяльнасцей, але і не толькі. Тут былі і спартсмены, і Акадэмія МУС, і Сувораўскае вучылішча. Розныя школы з 5-га класа.

Калі мы ўсё вось гэта зразумелі - пачалі адпрацоўваць маркетынг. І ў гэтым нам вельмі дапамог Банк Дабрабыт.

Фото: probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

Партнёрства — эфектыўная мадэль для тых, хто пачынае бізнес

Экскурсійная дзейнасць — як раз-такі пра Банк Дабрабыт, мы з ім партнеры. Яго супрацоўнікі і дзяцей сваіх прыводзяць, і выступаюць у нейкай адукацыйнай праграме. Увогуле з банкам я супрацоўнічаю вельмі даўно — я яго кліент.

Непасрэдна ўзаемадзеянне ў рамках праекта GROSHI пачалося з таго, што я вельмі добра да іх стаўлюся. Банк абсалютна кліентаарыентаваны, гнуткі - яны ўвогуле лепшыя ў Беларусі.

У выніку я прапанаваў ім партнёрства.

Спачатку прадстаўнікі банка прыйшлі сюды вялікім складам на экскурсію, ацанілі нашу працу, сказалі, што ім вельмі падабаецца, і мы падпісалі партнёрскае пагадненне. Сутнасць яго ў тым, каб забяспечыць музею неабходную загрузку. Напрыклад, яны прыводзяць на экскурсіі школьнікаў, праводзяць тут экскурсіі ў рамках дзён фінансавай свядомасці.

Калі выйсці за рамкі адукацыйнай сферы, адзначу, што Банк Дабрабыт абслугоўвае шмат бізнесаў, якія цалкам могуць быць і нашымі кліентамі. Таму мы думаем паставіць у холе банка прыгожую стойку з некаторымі экспанатамі і інфармацыяй аб музеі.

Акрамя ўсяго іншага, я лічу, што мы вельмі супалі ў плане каштоўнасцей. У апошні час ён пазіцыянуе сябе як банк, які пра Беларусь. Дык вось мы — таксама пра гэта. Можна шмат казаць, што мы жывем у нейкім глабальным свеце, дзе сціраюцца межы, але я рады, што Беларусь набыла сваю незалежнасць і ўжо тры дзясяткі гадоў у гэтай незалежнасці жыве. І мы алюстроўваем тое пазітыўнае, што адбываецца ў краіне — з’яўляюцца новыя бізнесы і людзі больш не баяцца стартаваць свае ідэі.

Фото: probusiness.io
Фота: Глеб Сакалоўскі, probusiness.io

Што мы будзем рабіць далей?

Мы, па сутнасці, стварылі новы прадукт, якога яшчэ не было ў Беларусі.

І вось цяпер прыйшло разуменне, куды і навошта мы ідзем. Я думаю, што гэты год быў неабходны для ўсведамлення, як прасоўваць гэты новы прадукт на рынак.

Зараз з’явілася пытанне, ці навучыліся мы сёння прадаваць? Думаю, пакуль яшчэ не зусім. І гэта наступны крок у нашай гісторыі. Таму прапаную сустрэцца яшчэ праз год — і ацаніць вынікі.

Місія Банка Дабрабыт

1. Коратка раскажыце, у чым асаблівасць вашага пазіцыянавання? Якая глабальная місія кампаніі?

— Дабрабыт — гэта абсалютна беларускае слова. Уявіце, что да 2019 года ў Беларусі не было ніводнай фінансавай установы з беларускамоўнай назвай. Для нас такі выбар быў усвядомленым крокам. Гэта крок да першага беларускага банка. Банка для сучаснага беларуса: свядомага, дзейнага і заможнага. Таго, хто зарабляе і інвестуе ў сваёй краіне, стварае тут свой уласны дабрабыт.

2. Раскажыце, як менавіта банк падтрымлівае малы бізнес (якія ёсць праграмы?)

— Напрыклад, за няпоўны 2019 год мы выраслі ў тры разы па аб’ёме крэдытавання малога бізнеса па праграме з Банкам развіцця. Мы ідзём шляхам актыўнай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў Беларусі - гэта дзясяткі мільёнаў рублёў штогод. Дзякуючы кансалтынгу ад ЕБРР у нас пабудавана адмысловая мадэль хуткага крэдытавання бізнеса. Больш за тое, мы самі едзем да кліента, каб адразу вырашыць усе пытанні па дакументах.

3. Якім крытэрыям павінен адпавядаць бізнес, каб атрымаць магчымасць супрацоўнічаць з вамі?

— Перш за усё жаданне развіваць уласны бізнес у Беларусі і здаровае фінансавае становішча фірмы. У астатнім — у нас досыць лаяльныя і хуткія працэдуры без непатрэбнай бюракратыі.

4. Як вы вызначаеце вашу мэту на бліжэйшыя 5−10 год?

— Мы будзем сучасным камфортным беларускім банкам. Менавіта так і запісалі ў стратэгіі.

Сейчас на главной

«Про бизнес» — крупнейший в Беларуси онлайн-портал о бизнесе и предпринимательстве. Мы знаем, как открыть бизнес, вести его эффективно и достичь успеха, несмотря на трудности.


Истории бизнес-побед и поражений, интервью с топ-менеджерами и владельцами компаний, актуальная аналитика рынков и экономики, красочные репортажи, полезные советы и мотивационные выступления спикеров на крупнейших бизнес-форумах Беларуси, а также бесценный нетворкинг в клубе предпринимателей — все это «Про бизнес» каждый день.


По данным Google Analytics, на портал заходят более 500 тысяч уникальных пользователей в месяц, а статьи набирают более 850 тысяч просмотров. Наша аудитория - это представители бизнеса Беларуси, России, Украины, Казахстана и других стран.