30 октября
BFS 17-й сезон: живая музыка, дух путешествий и инновационные гаджеты
16 | 2 |
Ужо некалькі гадоў запар у Беларусі распаўсюджваецца мода на прадукцыю з нацыянальнай сімволікай. Як рынак падхапіў гэты трэнд, і цi прыбытковы сення бізнес, які стварае такія тавары. Аб гэтым нам распавядаюць стваральнікі брэнда Honar Карына Адзесенка і Павел Доўнар.
Амаль год таму Карына Адзесенка і Павел Доўнар – стваральнікі адзення HONAR (вышыванкі і іншае адзенне з арнаментам) расказвалі нам, як пачыналі бізнес i што плануюць на 2015.
Зараз мы зноў сустрэліся з імі і пацiкaвiлiся, што змянілася ў попыце на тавары з нацыянальнымі элементамі. Таксама мы даведаліся ў Карыны і Паўла, як прайшоу год для іх кампаніі: што ўдалося зрабіць, а ад чаго адмовіцца.
– Гэты трэнд захоўваецца, але змяняецца. Зараз людзі ўжо менш «кідаюцца» на ўсё, што аздоблена, напрыклад, арнаментам. Частка аўдыторыі нават стамілася ад такога трэнду. Людзі сталі больш пераборлівымі: цяпер ім трэба нешта большае, чым проста наяўнасць беларускага ў тавары. Яны жадаюць, каб рэч адпавядала ўсім патрабаванням якасці, адлюстроўвала добры густ уладальніка і г.д.
Захоўваецца попыт і на новыя нацыянальныя формы і зместы. Зараз ёсць запыт на тое, каб паказаць, што ў нас шмат культурных адметнасцяў, акрамя таго ж арнаменту. Таму мы працуем у гэтым накірунку, і ў другой палове 2016 плануем прэзентаваць вынікі нашай працы.
Спецыфіка маркетынгу тавараў з нацыянальнымі элементамі, з выкарыстаннем беларускай мовы, ў тым, што значна прасцей:
Гэта тлумачыцца тым, што тавары, якія маюць адметнасць і пападаюць у трэнд, хутчэй і прасцей звяртаюць на сябе ўвагу, заслугоўваюць лаяльнасць кліентаў. Але наша пазіцыя – усё роўна заўсёды захоўваць высокую актыўнасць.
Самы эфектыўны і танны спосаб прасоўвання для нас – сацыяльныя сеткі. Мы засяродзіліся на Facebook, ВКонтакте, Instagram. Менавіта там знаходзіцца наша мэтавая аўдыторыя. Да таго ж яны найбольш зручныя – як для нас, так і для кліентаў. Па нашых назіраннях, іншыя сацыяльныя сеткі альбо нязручныя для прасоўвання нашых тавараў, альбо там нізкі адсотак нашай аўдыторыі.
Калі вылучаць адну сетку, то галоўная для нас – Facebook. Тут і большая частка нашых кліентаў, і асноўная актыўнасць, і большы рост.
Рэкламныя выдаткі менавіта на сацыяльныя сеткi ў нас не перавышаюць 1% усяго бюджэту HONAR.
Агульная колькасць нашых падпісчыкаў у сацыяльных сетках 9+ тысяч (у мінулым годзе было 5,5 тысяч). Таксама iмкнемся працаваць са сродкамі масавай інфармацыі, ствараць інфармацыйныя нагоды.
Галоўным дасягненнем у 2015 лічым умацаванне пазіцый брэнду HONAR, распаўсюджванне рэпутацыі якаснага вытворцы адзення ў сегменце мідл-маркета – сярэдняй пазіцыi паміж прэміяльнымі брэндавымі рэчамі і масавым рынкам адзення. Такія вынікі мы можам рабіць на падставе пастаяннай зваротнай сувязі кліентаў, якія выказваюць нам свае меркаванні.
У гэтым годзе мы, як і планавалі:
Сёння мы маем 3 кропкі продажу адзення: дзве онлайн і адну офлайн. Перайшлі да выпуску поўных камплектаў адзення. Тым самым вырашылі ранейшыя праблемы кліентаў – што з чым спалучаць ў адзенні і пры гэтым штодзень насіць беларускае, сучаснае і стылёвае.
Восенню 2015 вырашылі падзяліць на асобныя галіны дзейнасці нашу вытворчасць адзення і інтэрнэт-краму. Першапачаткова, на honar.by былі прадстаўлены толькі фірмовыя рэчы брэнду. Зараз мы прадаем і адзенне беларускай маркі Kardash, і аксэсуары ды сувеніры іншых брэндаў. Асартымент тавараў у інтэрнэт-краме больш за 70 пазіцый. З іх 40 найменняў – уласнай вытворчасці.
Брэнд працуе з прыбыткам, але ён прыкладна напалову ніжэй запланаванага. Дакладныя лічбы будуць у студзені.Добрая навiна – попыт працягвае расці нават на фоне неспрыяльнай эканамічнай сітуацыі і зніжэння даходаў людзей. Пры падліку ва ўстойлівых валютах, нягледзячы на тое, што кошт тавараў паменшыўся на 15% – прыбытак у параўнанні з мінулагоднімі паказчыкамі павялічыўся ў сярэднім на 20%. Праўда, частку задач нам прыйшлося адкласці да лепшых часоў.
1. У першую чаргу адмовіліся ад стварэння іміджавых відэа, каб перанакіраваць рэсурсы на падтрымку актыўнасці ў сацыяльных сетках.
2. Адмовіліся ад удзелу ў Беларускім тыдні моды ў гэтым годзе – каб лепш падрыхтавацца да прэзентацыі абсалютна новай калекцыі адзення ў 2016-м.
3. Таксама не спраўдзіліся планы па павелічэнні штату супрацоўнікаў: вырашылі працягваць выконваць чаcтку работ на аўтсорсынгу (частковы пашыў адзення, стварэнне лекалаў, вышыўка).
4. Адмовіліся ад уласнай вытворцасці сувенірнай прадукцыі на карысць продажу падобных тавараў іншых вытворцаў.
Галоўнае, што дазваляе нам, на наш погляд, мець поспех – пабудова моцнага брэнда і акрэслены сегмент патэнцыяльнай аўдыторыі. Мы не ставім сабе задачы канкураваць з мас-маркетам – лепш, чым кітайцы зараз гэта мала хто зможа зрабіць. Асноўныя акцэнты, якія мы робім у нашай дзейнасці:
Мы адсочваем дзеянні канкурэнтаў. Але ж сфера, па нашых назіраннях, стала менш канкурэнтнай, чым год таму.
Мы вельмі асцярожна глядзім у будучы год, бо пакуль захоўваецца нявызначаная сітуацыя ў эканоміцы і ў падаткаабкладаннi. У залежнасці ад прынятых на дзяржаўным узроўні рашэнняў і будзем планаваць нашыя дзеянні.
Асноўныя планы на 2016:
Называць канкрэтныя краіны пакуль рана, але мы бачым патэнцыял для развіцця на рынках нашых суседзяў з Еўрасаюза (Польшча і Літва).
Асноўныя планы для інтэрнэт-крамы:
Чытайце таксама: «Как белорусский язык помогает продвигаться продуктам и брендам»
30 октября
BFS 17-й сезон: живая музыка, дух путешествий и инновационные гаджеты
28 октября
10 лет с VOKA: от небольшой ТВ-платформы до онлайн-кинотеатра номер один в Беларуси
28 октября
Запускаем акцию — «Заяви о себе с Про бизнес»!
24 октября
Аккредитив с дисконтированием от Белагропромбанка: деньги за товар сразу на счете
23 октября
Суперакция на размещение рекламы на Про бизнес до 31 октября — не пропустите!
22 октября
МТБанк запустил масштабную акцию для бизнеса: бесплатное оборудование MTkassa, скидки на обслуживание и зарплатный проект за 0%
21 октября
Клиент Betera поставил 50 000 BYN на Лигу чемпионов. Что из этого вышло?
16 октября
Компания МиСофт объявляет о проведении масштабной конференции о цифровизации бизнеса в Минске