23 декабря
Белагропромбанк поможет развивать ваш бизнес
3 | 2 | 1 | 2 |
Год таму мы пісалі аб брэндзе Honar, які прадстаўляе мужчынскае і жаночае адзенне, аксэсуары на аснове беларускіх традыцый — у тым ліку, вышыванкі. Расказалі аб тым, як яго стваральнікі, Карына Адзесенка і Павел Доўнар, зарабляюць на прадукцыі з нацыянальнай сімволікай. Зараз мы зацікавіліся: ці застаецца інтарэс да подобных тавараў, як прайшоу для брэнда мінулы год і якія мэты цяпер ставяць перад сабой яго стваральнікі.
Камунікацыя Honar вядзецца выключна на беларускай мове — менавіта на ёй Карына і Павел расказваюць «Пра бізнес.» аб сваіх дасягненнях і новых мэтах.
— У мінулым годзе мы гаварылі пра змяненне паводзінаў аўдыторыі ў адносінах да прадуктаў, што аздоблены нацыянальнымі ўзорамі: падкрэслівалі, што проста наненсці, напрыклад, арнамент, на прадукт не дастаткова, каб яго паспяхова прадаваць. За 2016 год тэндэнцыя стала яшчэ больш выразнай, прадукты тых кампаній, што не зразумелі гэтага, паступова знікаюць. У сваю чаргу, мы працягваем распрацоўваць новыя рэчы з акцэнтам на беларускі арнамент, а таксама працуем з іншымі сімваламі. Адметнасць мінулага году — гэта валошкі ды рыцары.
Мы вырашылі, што трэба пашыраць выкарыстанне розных беларускіх сімвалаў і асаблівасцяў у нашым адзенні, пры гэтым захаваўшы нацыянальную тэматыку і адначасова павялічыць нашу патэнцыяльную аўдыторыю.
Мы працягваем працаваць з натуральнымі тканінамі: бавоўна, лён, віскоза. Таксама яшчэ адна з асаблівасцяў - гэта колеры. Калі раней мы выкарыстоўвалі ў асноўным класічныя колеры: белы, шэры, сіні, чорны, то зараз сюды дадаліся і бэжавы, і бірузовы, і аліўкавы, светла-карычневы ды інш. Па нашых назіраннях, усе гэтыя дзеянні (сімвалы, дызайн, матэрыялы і г. д.) дазваляюць нам умацоўваць свае пазіцыі на беларускім fashion-рынку ў сегменце мідл-маркета. І для нас такая тэндэнцыя — галоўны вынік 2016 года.
У лютым мінулага года мы пачалі прадаваць наша адзенне за мяжу праз нашую фірмовую інтэрнэт-краму. Цяпер чалавек з любой кропкі света можа замовіць нашы рэчы онлайн, аплаціць карткай і атрымаць поштай сваю замову.
На сёння кожная восьмая пакупка ў нас адбываецца з-за мяжы. Самыя частыя замовы прыходзяць з ЗША, Расіі і Германіі.
Агулам геаграфія міжнародных продажаў даволі шырокая: адзіны кантынент, куды пакуль не дабраліся — Антарктыда.
Якія яшчэ падзеі і дасягненні за мінулы год варта адзначыць:
З большага, ўсё, што мы планавалі на 2016 год удалося здзейсніць. Выручка вырасла — прыкладна на 40% адносна мінулага года, прыбытак +15%, хоць нам ўпершыню прыйшлося сутыкнуцца з наяўнасцю дэбіторскай запазычанасці. Крытычным гэта для нас не стала, бо ў снежні ўдалося амаль поўнасцю яе ліквідаваць. Аднак з адной мінскай крамай мы ўсё ж такі спынілі супрацоўніцтва. На пачатак 2017 года ў нас:
Колькасць найменняў тавараў у інтэрнэт-краме за мінулы вырасла ў два разы — зараз у нас прадстаўлена каля 140 пазіцый. Акрамя непасрэдна адзення брэнда HONAR у нас прадстаўлены яшчэ 8 вытворцаў беларускіх рэчаў: адзенне, аксэсуары, сувеніры.
Каманда. Мы імкнемся аптымізаваць нашую працу, таму акрамя профільнай дзейнасці (стварэнне адзення і яго продаж) амаль усе іншыя працэсы аддаем на аўтсорсынг. У розныя перыяды года над брэндам працуе ад 2 да 10 чалавек. У гэтым годзе мы знайшлі сталага партнёра для пашыву невялікіх партый адзення. Пры гэтым мы захоўваем мажлівасць для нашых кліентаў пасля прымеркі пры неабходнасці ўнесці невялікія карэктывы і адшыць рэч персанальна.
Мы працягваем выкарыстоўваць выключна беларускую мову для камунікацыі з нашымі кліентамі і бачым, што гэта нам толькі дапамагае.
1. Так, у сацыяльных сетках, асноўным сродку прасоўвання, колькасць падпісантаў нашых старонак за год вырасла ўдвая — да 18+ тысяч чалавек.
У Facebook мы зараз уваходзім у 30 самых папулярных беларускіх брэндаў. Пры гэтым выдаткі на рэкламу захоўваем на мінімальным узроўні: 1−2% ад выручкі.
2. Другі важны кірунак у прасоўванні нашага брэнда — гэта праца са СМІ. Мы імкнемся ствараць інфармацыйныя нагоды, а таксама ўдзельнічаць у актыўнасцях СМІ - за гэта атрымоўваем артыкулы, дзе ў той ці іншай ступені прысутнічае наш брэнд. Дзякуючы такому падыходу, у мінулым годзе пра нас пісалі амаль усе папулярныя онлайн і друкаваныя СМІ (, onliner.by, Камсамольская праўда і інш.), а таксама паказвалі нацыянальныя тэлеканалы.
3. Варта згадаць і крос-маркетынг — мы прадастаўляем нашым партнёрам карты са зніжкай 5% на нашы рэчы. Гэтыя карты атрымоўваюць іх кліенты. Тут галоўнае правільна выбраць партнёра, каб яго кліенты патэнцыяльна былі і вашымі. У асноўным мы супрацоўнічаем з беларуска арыентаванымі бізнесамі, турыстычнымі пляцоўкамі, месцамі адпачынку людзей з даходам сярэдні+.
4. Але ніякае прасоўванне не дапаможа, калі ў вас будзе дрэнны прадукт. Таму мы пракладаем усе намаганні, каб наш прадукт быў добрым, каб у брэнда была добрая рэпутацыя. У такім выпадку прасоўванню спрыяюць і самі кліенты — праз «сарафаннае радыё».
Мы плануем, што 2017 год глабальна для эканомікі Беларусі будзе падобны на 2016. Таму мы мэтанакіроўваем сябе прыкладна на такія ж эканамічныя паказчыкі, але будзем спрабаваць больш вырасці за кошт продажаў за мяжу. Таксама мы плануем ў 2017:
23 декабря
Белагропромбанк поможет развивать ваш бизнес
20 декабря
А1 улучшил мобильную связь в 33 районах Беларуси
19 декабря
BYNEX запустила ICO-платформу: новые возможности для инвесторов и бизнеса
19 декабря
В Новый год с новым гаджетом. Гид по устройствам Huawei со скидками до 700 рублей
18 декабря
Поздравить близких, начать с Нового года новую жизнь и уехать на электрокаре.
evo wellness club запускает невероятную предновогоднюю игру
16 декабря
Team's Day от Zborka Labs: Ищем кофаундеров для стартапов!
16 декабря
Успейте получить бесплатные БелВЭБ-Кассы от Банка БелВЭБ, соответствующие новым требованиям, вместе с доступным эквайрингом!
12 декабря
Компания А1 получила награду за успешное развитие Яндекс 360 на белорусском рынке